Беларуская дызайнерка ўдастоена „Канскага льва”



Беларуска Ангеліна Пісчыкава ўдастоена другой прэміі міжнароднага фестывалю рэкламы „Канскія львы” ў катэгорыі „Дызайн” за ўпакоўку лямпачак CS Light Bulbs для вытворцы асвятляльнага абсталявання Crazy Service.

Раней беларускія медыя-праекты на прэстыжным фестывалі рэкламы былі ўдастоены ўзнагароды ў 2005 годзе. У катэгорыі „Медыя” агенцтва „Крынь”/Starcom атрымала залатога „Канскага льва” за рэкламную кампанію расійскага вытворцы піва.

„Канскія львы” лічацца найбольш аўтарытэтным міжнародным фестывалем вытворцаў рэкламы. Фестываль праходзіць штогод. Работы ўзнагароджваюцца бронзавымі, сярэбранымі, залатымі „Канскімі львамі” і Гран-пры ў шэрагу катэгорый.

belta.by