Беларуская сімволіка – у трэндзе



“Многія прагназавалі, што мода на беларускую нацыянальную сімволіку хутка знікне, але мы адзначаем, што нават пік гэтага трэнду не наступіў”, кажа дырэктар “Арт-сядзібы” Павел Белавус.

symw0150222_163707

Цікава, што мода на беларускую нацыянальную сімволіка знайшла сваё месца і ў асяроддзі дзяржаўных арганізацый, такіх як БРСМ. А дзяржаўнае інфармацыйнае агенства БелТА апублікавала даследванне згодна з якім папулярнасць карыстання беларускай арнаментарнай сімволікі ў Беларусі рэзка ўзрасла, кажа дырэктар “Арт-сядзібы”.

– Попыт толькі падвышаецца. З’яўляюцца новыя ініцыятывы, фірмы, крамы. Нацыянальная сімволіка карыстаецца вялікім попытам. Людзі купляюць сабе або ў падарунак за мяжу, ці, напрыклад, едуць кудысьці адпачываць, і хочацца апрануць майкі з арнаментам ці з Пагоняй, каб усім паказаць, што прыехалі беларусы.

Апошнім прыкладам зацікаўленасці беларускай нацыянальнай сімволікай не толькі сярод дэмакратычных актывістаў ці арганізацый, але і дзяржаўных структур  стала замова  федэрацыі пажарна-ратавальнага спорту Беларусі, кажа Павал Белавус. У Гародні праходзілі спаборніцтвы па пажарна-ратавальнаму спорту і яго ўдзельнікі на адкрыцці і закрыцці спаборніцтваў апраналі адмыслова пашытую з дапамогай “Арт-сядзібы” форму з беларускай вышыванкай.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН

[manual_related_posts]