Беларускі метал-фолк-гурт “Znich”сёння адзначае сваё 25-годдзе



Цяпер музыкі знаходзяцца ў Польшчы (часткова – у Варшаве, часткова – у Гданьску), працуюць і займаюцца музыкай. “Дарэчы, месца рэлакацыі было абранае невыпадкова”, – прызнаецца лідар гурта Алесь Таболіч:

„На дадзены момант у Польшчы самыя лепшыя перспектывы для творчых людзей, тым больш у Варшаве. Таму што тут ёсць і людзі, і арганізацыі, і сродкі масавай інфармацыі амаль усе, што былі ў Беларусі. Вельмі шмат гуртоў – той жа Лявон Вольскі – вельмі цікавая атмасфера”

Цяпер гурт “Znich” аднавіў рэпетыцыі і думае зладзіць канцэрты. Так, калектыў ужо запрасілі з выступам у Лодзь, а таксама на вялікі фэст, які плануецца 25 сакавіка ў Варшаве.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя