Беларускі рэгі загучаў на вуліцах Лодзі
Калектыў “Botanic Project” пачаў ладзіць выступы на адкрытым паветры.

“Рэпертуар такіх мерапрыемстваў разнастайны”, – заўважаюць музыкі бэнду Кеша і Клім.
– Мы граем праграму кавер-версій на папулярныя мелодыі. Апроч гэтага граем свае, каляпалітычныя песні на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. І „Акіян Эльзы” спяваем, і песні таго ж Вольскага. Гэта значыць, мы гэта робім у сваім стылі, у стылі рэгі. Вулічную станоўчую рэакцыю выцягнуць ад людзей складаней, бо гэта не твая мэтавая публіка. Я думаю, што ў будучыні будуць нашыя паўнавартасныя беларускамоўныя альбомы.
Акрамя вулічных выступаў, цяпер хлопцы актыўна ўдзельнічаюць і ў дабрачынных канцэртах, накіраваных на падтрымку Украіны. Адзін з іх – “Help Ukraine” – прайшоў днямі ў Варшаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]