“Беларускі Версаль“ у Ружанах



У нядзелю,  22 ліпеня, у музеі “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” адбылося свята “Беларускі Версаль”. На свяце, як усюды, шмат было атракцыёнаў для дзяцей, працавалі гандлёвыя кропкі, была наладжана экскурсія для турыстычных груп, адбыўся святочны канцэрт мастацкіх калектываў Пружаншчыны.

Але самым запамінальным і масавым, асабліва для ружанскай моладзі і гасцей, быў каляровы фэст, наладжаны гарадзенскай фірмай “КолерФэст”. Хлопчыкі і дзяўчынкі абсыпалі ўсіх рознакаляровымі фарбамі і танцавалі пад вясёлую эстрадную музыку. Лепшыя танцоры заахвочваліся падарункамі і апладысментамі. Калі б да свайго палаца пад’ехалі сёння Сапегі, то ім фэст спадабаўся б.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара