Беларускія Дзюрэр і Сальвадор Далі наведалі Полацак



У Полацку віталі двух славутых мастакоў – графіка Валерыя Славука і жывапісца Георгія Скрыпнічэнку. Іх агульная выстава адкрылася 28 лістапада ў Мастацкай галерэі.

Валерый Славук сярод айчынных і замежных мастакоў вядомы як „беларускі Дзюрэр”. Ён валодае невычэрпнай і шматграннай фантазіяй, яго творчасць – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Яго працы – сапраўдная «дапамога» для вывучэння беларускага фальклору. Славук ілюстраваў дзясяткі кніг беларускіх аўтараў, у тым ліку і фантастычныя апавяданні Яна Баршчэўскага, а таксама кнігі беларускіх народных казак.

Георгій Скрыпнічэнка – знакавая фігура ў беларускім выяўленчым мастацтве. Жывапісныя галаваломкі „беларускага Сальвадора Далі” ўварваліся ў айчыннае мастацтва і прывялі ў замяшанне гледача сюррэалістычным поглядам на рэчаіснасць.

Выстава выклікала вялікае зацікаўленне сярод полацкіх аматараў выяўленчага мастацтва.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік

[manual_related_posts]