Беларускія кнігі будуць перададзены японскай імператарскай сям’і



Беларускія кнігі будуць перададзены японскай імператарскай сям’і, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Пасольству Беларусі ў Японіі перададзены больш за 100 кніг беларускіх выдавецтваў. Яны будуць прадстаўлены на першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе ў маі 2018 года ў гарадах Токіа, Осака, Іакагама. „Частка кніг будзе перададзена імператарскай сям’і”, – адзначылі ў Мінінфарме.

Акрамя таго, кнігі будуць дэманстравацца на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры і традыцыям. Як адзначылі ў міністэрстве, гэта павінна пасадзейнічаць інтэнсіфікацыі беларуска-японскіх адносін, у тым ліку ў сферы папулярызацыі кніг і альбомаў аб Беларусі і Японіі.

belta.by