Беларускiя спатканнi ў Вiльнi



Імпрэза з шэрагу “Беларускія спатканні ў Вільні” адбылася 29 снежня на Зарэччы (Ужупіс) па адрасе Užupio g. 2, Vilnius. Арганiзатаркай выступіла Лена Танкачова (ЕўраБеларусь).

У гасцях былі пiсьменнiца Палiна Качаткова, спявачка Кася Камоцкая. Таксама паглядзелі дакументальны фільм Віктара Корзуна пра кіраўніка „Талакі” Сяргея Вітушку, зняты ў 2008 годзе для тэлеканала «Белсат».

Сярод прысутных былі Людвіка Кардзіс – кіраўніца Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, фатограф і перакладчык Андрэй Антонаў, сацыёлаг Віёла Ермакова, а таксама Томас Чэпайціс (Tomas Chepaitis) — аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Рэспублікі Ужупіс) ды іншыя.

11103576_n

74955065312_n

31000457483_n

Лена Танкачова пачала імпрэзу словамі:

Вельмі цёплая адбываецца падзея, вельмі прыемныя людзі прыйшлі на імпрэзу, падрыхтаваную пры падтрымцы «ЕўраБеларусі» – некамерцыйнай арганізацыі, якая зарэгістраваная ў Вільні, але працуе для Беларусі. Наша сённяшняе сяброўскае кола – падмурак, які ў будучым дазволіць праводзіць падобныя сустрэчы.

66147790210274_n

Падчас спаткання ў Вільні Паліна Качаткова прэзентавала кнігу прозы ”Гняздо-2” , Кася Камоцкая спявала песні на вершы Таццяны Сапач, Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава. Гаварылі пра важнасць актуалізацыі памяці пра падзеі канца 80-х — пачатку 90-х.

Беларускія спатканні ў Вільні былі арганізаваныя аб’яднаннем «ЕўраБеларусь».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Кацярына Данейка

[manual_related_posts]