Беларусы не ўвайшлі у лік найлепшых студэнтаў Польшчы



Беларусы займаюць другое месца па колькасці замежных студэнтаў у польскіх ВНУ, але вось у лік найлепшых у 2022 годзе яны не ўвайшлі.

Фота: polsha24.com

У Польшчы на конкурсе Interstudent у дванаццаты раз запар выбралі самых выдатных замежных студэнтаў. Сярод прызёраў прадстаўнікі Украіны, Танзаніі, Шры-Ланкі і Кітая.

Конкурс Interstudent створаны спецыяльна для замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў дзяржаўных і недзяржаўных польскіх вышэйшых навучальных установах па праграмах ліцэнцыята, магістратуры і аспірантуры, як на польскай, так і на замежнай мове. За гісторыю існавання конкурсу Interstudent беларускія студэнты некалькі разоў прызнаваліся найлепшымі.

Ці былі сёлета ўдзельнікі ад Беларусі на конкурсе Interstudent невядома, паведамляе выданне „Мост”.

Прафесар Святалана Куль-Сільвестрава 12 гадоў працуе ў Польшчы з беларускімі і польскімі студэнтамі. Яна кажа, што ў Польшчу прыязджаюць разумныя і таленавітыя людзі з Беларусі, якія шмат разоў сябе праяўлялі на розных конкурсах.

Цяпер беларускія студэнты не тым занятыя. Калі ў краіне бяда, ім не да конкурсаў. Хто сям’ю выцягваў у Польшчу, хто ў турме сядзеў і бег з краіны, хто перажываў і хадзіў на акцыі. Менавіта ў гэтым і заключаецца адсутнасць беларусаў у ліку прызёраў, – распавяла прафесар.

Па інфармацыі PAP (Polska Agencja Prasowa), агульная колькасць замежных студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы ў новым акадэмічным сезоне, складае амаль  85 тысяч чалавек. Большую частку – грамадзяне Украіне (45 тысяч чалавек). Колькасць студэнтаў з Беларусі ў новым навучальным сезоне склала 11,5 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]