Беларусы стварылі вольную прастору ў Тбілісі



У  грузінскай сталіцы Тбілісі, дзякуючы намаганням беларусаў, паўстала бьюці-каворкінг прастора, якая мае назву «Артэміда».  

Адным з яе стваральнікаў стаў прадпрымальнік з Менска Ігар Смірноў, які быў вымушаны пакінуць Беларусь:

– У Менску жылі і два гады мы думалі над ідэяй стварыць падобную прастору, каб яна працавала. У мяне жонка робіць хэндмэйд-упрыгожванні, сувеніры, аксесуары. І мы хацелі гэта запусціць у Менску. Таму, калі сюды прыехалі, гэтая ідэя ўжо была адпрацаваная.

Па словах Ігара, прастора будзе таксама накіравана на тое, каб беларусы змаглі дапамагаць сваім досведам:  

– Два паверхі, там 14 працоўных месцаў. Там ёсць цырульня, для манікюру, педыкюру, для візажыстаў, бравістаў месцы. Пры гэтым на другім паверсе ёсць тыпу лекцыйная зала. Мы плануем там арганізоўваць майстар-класы, навучанне, фотасесіі. Мы хочам сюды прыцягнуць беларусаў, якія прыехалі сюды так, як мы. Адпаведна, калі сярод беларускай дыяспары ёсць майстры, якія гатовыя навучаць, праводзіць нейкія майстар-класы ці яшчэ што-небудзь, мы гатовыя гэтую пляцоўку пашыраць для падтрымкі.

Прастора актыўна пачне працаваць ужо ў бліжэйшы тыдзень, у ёй можна будзе праводзіць сустрэчы рознай накіраванасці, у тым ліку лекцыі і спатканні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

[manual_related_posts]