Бельскі хор “Васілёчкі” адзначыў сваё 50-годдзе



У Бельску Падляшскім прайшоў канцэрт, прымеркаваны да 50-годдзя існавання калектыву песні і танца „Васілёчкі”. Заснаваны хор быў у лістападзе 1964 года, а першыя канцэрты даў годам пазней. У 1973 годзе хор стаў называцца “Васілёчкі”. “Мэтай нашай дзейнасці заўсёды было і надалей ёсць працягваць ды зберагаць наш падляшскі беларускі фальклор ды традыцыю,” – кажа Уладзімір Весялоўскі, які спявае ў хоры з самага пачатку яго дзейнасці:

– Так праляцелі хутка гэтыя 50 гадоў, ажно голас дрыжыць. Я лічу, што я цаглінку даклаў да беларускай культуры, да беларускай песні, да беларускай нацыі і да праваслаўя.

Праз гэтыя гады “Васілёчкі” вяло 9 музычных кіраўнікоў, між іншым Сцяпан Копа і Сяргей Лукашук. Зараз кіраўніком хора з’яўляецца Мікалай Фадзін.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя