Белы конь у агародзе



Жыхар вёскі Сянькоўшчына Слонімскага раёна Уладзімір Алейнік – майстар на ўсе рукі. Ён выдатны мастак, рэзчык па дрэве, блоках, можа нешта змайстраваць з цэглы, бетону, каменю.

Неяк Уладзімір зрабіў вось такога белага каня з будаўнічага матэрыялу і паставіў сабе на агародзе каля хаты. Калі хто прыязджае ў вёску Сянькоўшчына, то здалёк прыкмячае гэтага белага скакуна.

Нядаўна вялікая сям’я Уладзіміра Алейніка атрымала кватэру ў Слоніме і пераехала жыць у райцэнтр. А ў іх доме пасялілася новая сям’я. Вядома ж, каня з агароду не забярэш у гарадскую кватэру, таму ён застаўся стаяць на агародзе і радаваць цяпер новых гаспадароў і вяскоўцаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара