Берасцейскі канструктывізм



Берасцейцы стварылі валанцёрскі праект, прысвечаны мясцоваму канструктывізму. Ягонымі аўтарамі з’яўляюцца сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” Валянцін Тур, Ірына Мароз, Алена Каховіч, а дапамагалі ім у гэтым галоўны архітэктар горада Мікалай Уласюк і фатограф Алег Малейка.

„Ужо ў пятніцу, 20 ліпеня, адбудзецца першая вандроўка па аб’ектах канструктывізму ў горадзе, і хацелася б бачыць на ёй таксама і чыноўнікаў”, – паведамляе Валянцін Тур:

– Галоўны архітэктар горада Мікалай Уласюк – гэта адзіны чыноўнік, які бывае. Але не бывае чыноўнікаў з аддзела ідэалогіі, аддзела культуры, якія непасрэдна даюць дазволы. Мы мусім рабіць Берасце лепшым усе разам: і НГА, і журналісты, і актывісты, і ўлады берасцейскія.

 “Берасцейскі канструктывізм” – гэта мясцовая назва архітэктуры, якая была пабудавана ў нашым горадзе цягам 1920-30-х гг. у рэчышчы агульнаеўрапейскага стыля “Мадэрнізм”.

Падрабязней даведацца пра архітэктуру канструктывізму і размяшчэнне падобных будынкаў у горадзе можна на вэб-старонцы праекту: http://konstruktivizm.by/

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота konstruktivizm.by