Берасцейскі канцэрт не адмяняецца, а пераносіцца на 6 верасня



Берасцейскія ўлады не адмаўляюцца ад правядзення канцэртаў у разгар пандэміі ва ўсім свеце. Кіраўнік берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандр Рагачук у сваім тэлеграм канале паведаміў, што выступы музыкаў перанесеныя на 6 верасня:

 – Менавіта ў такую дату літаральна год таму Берасце святкавала сваё 1000-годдзе. Сцэна каля Вяслярнага канала пакуль што не разбіраецца.

Хто менавіта стане хэдлайнерамі канцэрту — прапануецца выбраць самім берасцейцам. Таксама тлумачыцца, што імпрэза адбудзецца за спонсарскія грошы.

Пры гэтым на дадзены момант працягваюць не пускаць незалежных назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі і тлумачаць такую сітуацыю каронавіруснай інфекцыяй. Улады самі не могуць вызначыцца з тым, ці існуе эпідэміялагічная небяспека ў горадзе ды краіне ў цэлым і для каго.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце