Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання
„Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”.
Імпрэза з прэзентацыяй даследавання пад такой назвай з удзелам гісторыкаў, культуролагаў, краязнаўцаў і кнігазнаўцаў прайшла ў абласной бібліятэцы імя Горкага, — распавяла дырэктар установы Алена Стрыжэвіч:
– Я нават бы казала ўвогуле пра важнасць існавання такой канферэнцыі. Калісьці, калі мы пачыналі гэты праект, уся кніжная гісторыя Берасце і Берасцейскай вобласці была ў вельмі разрозненым стане, і хацелася навесці нейкі парадак, зразумець, што ў нас ёсць у горадзе і вобласці, зразумець, што знаходзіцца ў рэспубліцы і за межамі рэспублікі. Я маю на ўвазе кнігі, якія маюць дачыненне да Берасця і Берасцейскай вобласці.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў Берасці чацвёрты раз. Такое мерапрыемства стала штогадовай традыцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце