Берасцейцам паказалі рарытэтныя чамаданы, сакваяжы  і заплечнікі



Тэматычная рэтра-выстава, прысвечаная чамаданам, сакваяжам ды розным торбам адкрылася ў Берасці. На ёй прадставілі згаданыя рэчы з прыватных збораў прыкладна з часоў Першай сусветнай вайны і да сёння.

Падрабязней кажа адзін з ейных удзельнікаў і ўладальнік часткі прадстаўленых экспанатаў, краязнаўца Сяргей Грынь:

– Усе гэтыя рэчы ёсць гісторыя – гісторыя сям’і, гісторыя роду, гісторыя краіны нашай. А сваю гісторыю мы мусім шанаваць. Чалавек, які не ведае, не шануе, не паважае сваю гісторыю, гэта як тое дрэва, якое без каранёў – няўстойлівае, хісткае, слабое і нічога не вартае.

Пра сваю частку экспазіцыі распавёў і рэканструктар Аляксандр Жаркоў, які больш спецыялізуецца на вайсковых рэчах. У ягоных зборах, сярод іншага, можна пабачыць заплечнікі: кайзераўскага войска, Чырвонай арміі, Люфтваффэ і іншыя. Экспанаты будуць выстаўленыя ў Берасцейскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы да 30 студзеня 2020 года.

Поўны рэпартаж у далучаным файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя