“Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.
Год таму
На „Талацэ” стартаваў праект па зборы грошай на выданне ўнікальнай кнігі “Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.

Кожны, каго цікавіць Біблія, мастацтва і філатэлія можа стаць удзельнікам праекту па выданні кнігі філатэліста і краязнаўца Лявона Карповіча. Кніга ўнікальная па тэматыцы і змесце. На яе старонках каля 100 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Лявон Карповіч дзеліцца досведам спробы пазнання сэнсу Бібліі і адначасна знаёміць з мастацкімі творамі, якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі і змешчаны на паштовых марках. Аўтар запрашае падтрымаць праект, стаць яго ўдзельнікам ды атрымаць розныя прыемныя бонусы акрамя кнігі.
Лявон Карповіч хоча падзяліцца з чытачом сваімі развагамі і запрашае адгукнуцца на зварот Францішка Скарыны вывучаць Біблію „каб быўдасканалым Божы чалавек”. А яшчэ Лявон спасылаецца на Кірыла Андэрсэна, словы якога змешчаны ў пачатку кнігі “Біблейскія легенды”:
“Не засталося ніводнага імя, ні адзінай падзеі, згаданай у Бібліі, якое не было б шматкроць перакладзена на мову паэзіі, музыкі, фарбаў і філасофіі. Аднак прыходзіць наступнае пакаленне і выяўляе скарбы Бібліі ніколькі не збяднелымі і кожны раз адкрывае іх для сябе наноў, быццам гэта не адна і тая ж кніга, а велізарная, бясконцая бібліятэка”.
Выяўляйце скарбы Бібліі. Падтрымайце праект. Ваша падтрымка паспрыяе папулярызацыі Бібліі і спробам асэнсавання яе зместу.
Падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам можна на:
Па гэтай спасылцы кнігу можна гартаць і чытаць:
http://www.youblisher.com/p/2002339
Таксама кнігу можна набыць праз сэрвіс Ridero:
(https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_novaga_zapavu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/).Кантакты:
[email protected]
+37529 866438
Беларускае Радыё Рацыя
