Бібліятэкі Гарадзеншчыны запрашаюць атрымаць «Галасы Утопіі»



Гарадзенская вобласць адмовілася ад бясплатнай перадачы пяцітомніка твораў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.

Бабарыка заклікаў бібліятэкі Гродзеншчыны ў прыватным парадку звяртацца ў абласное прадстаўніцтва Белгазпрамбанка за кнігамі нобелеўскай лаўрэаткі. Праект «Галасы Утопіі», які складаецца з пяці кніг Святланы Алексіевіч, упершыню выдадзены на беларускай мове без цэнзарскіх правак. Вось што пра праект гаворыць сама нобелеўская лаўрэатка:

– Не перадаць маё адчуванне радасці, калі я даведалася, хто перакладае мае кнігі. Таму што кожнага з гэтых перакладчыкаў, а іх асноўная справа не пераклады, а гэта паэты, філосафы, пісьменнікі, гэта людзі, якіх я паважаю, якія сапраўды ведаюць беларускую мову.

Сродкі на выданне пяцітомніка першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі збіралі праз краўдфандынг. Гэты збор грошай стаў самым маштабным у гісторыі краўдфандынгу ў Беларусі і прынёс у пяць разоў больш сродкаў, чым запланаваныя 40 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя