Бізантыйскія царкоўныя спевы VI стагоддзя – у Менску



Бізантыйскія царкоўныя спевы VI стагоддзя луналі пад скляпеннямі менскага касцёла Святых Сымона і Алены. Іх выконвалі спевакі з Польшчы.

Распавядае адзін з удзельнікаў канцэрта-малітвы Марцін Абійскі:

– У цэнтры Менска прагучалі літургічныя спевы – кандакі Святога Рамана з 6 веку. Гэта супольны святы для цэлай хрысціянскай традыцыі. Святы, якія пісаў прыгожыя творы, што называліся кандакамі. Гэтыя творы спынілі спяваць яшчэ на прыканцы першага тысячагоддзя. Яны захаваліся ў рукапісах. Святога Рамана згадваем досыць часта. Ён з’яўляецца патронам спевакоў. Але яго творы захаваліся толькі часткова. 

Выступ артыстаў з Польшчы стаўся магчымым Інстытуту Польшчы ў Менску і частковаму фінансаванню яго Міністэрствам культуры Польшчы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.  

Фота аўтара