Бойка на ручніках у кнігарні Логвінаў



Бойка ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» — з’ява з шэрагу неверагоднага. Аднак, днямі там біліся аматары фантастыкі, праўда, запланавана, на ручніках. Распавядае перакладчык кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” Павел Касцюкевіч.

— Мы трэці год запар святкуем дзень ручніка. Разам з суполкай «Міры Дугласа Адамса». Гэта адна з вяршыняў іранічнай фантастыкі. І всь мы трэці раз разам з усім цывілізаваным светам б’емся на ручніках. Гэтак мы прыгадваем Дугласа Адамса. Найбольш важны персанаж «Аўтаспынам па галактыцы» гэта ручнікі, якія абавязкова трэба браць любому аўтаспыншчыку па Галактыцы.  

Аднымі бойкамі на ручніках святкаванне не абышлося. Была яшчэ і лекцыя па творчасці Дугласа Адамса, віктарына і конкурс з прапановамі на лепшае выкарыстанне ручніка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара