Борыс Джонсан выступіў за тое, каб „Еўрабачанне-2023” прайшло ва Украіне



Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасць правесці ў наступным годзе конкурс „Еўрабачанне”. Аб гэтым ён заявіў пасля вяртання з Кіева, які ён наведаў напярэдадні – другі раз з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну.

Напярэдадні арганізатар „Еўрабачання” – Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што насуперак правілам, па якіх конкурс павінна праводзіць краіна-пераможца папярэдняга году, налета з прычыны ваенных дзеянняў і завязаных з імі пагроз „Еўрабачанне” не зможа прайсці ва Украіне.

Перамогу на конкурсе сёлета атрымаў украінскі гурт Kalush Orchestra – за кошт аднадушнага галасавання тэлегледачоў амаль ва ўсіх краінах Еўропы.

[manual_related_posts]