Братачкін: Гісторыя сучаснай Беларусі часам нагадвае антыўтопію



Гісторыя сучаснай Беларусі часам нагадвае антыўтопію. Але свайго літаратурнага твору ў жанры антыўтопіі краіна пакуль не займела.

Аб формуле змагання са страхам ва ўмовах рэпрэсіўнай улады, якая вынікае са спадчыны сусветнай антыўтапічнай літаратуры, распавядае гісторык Аляксей Братачкін:

– Як гісторык я магу адказаць, што мы можам толькі спадзявацца на тое, што ўсё ж такі дыктатуры – гэта не тое, што абумоўлівае гісторыю, яны з’яўляюцца часткай гістарычных падзей ХХ стагоддзя, нават пачатку ХХІ. Але гэта не тое, што вызначае будучыню. Гэта, хутчэй, тое, што перашкаджае нам рухацца да гэтай будучыні з адкрытым сэрцам і open-minded.

Адмысловая лекцыя Аляксея Братачкіна аб вобразах будучыні ва антыўтопіях ХХ стагоддзя прайшла ў сталічным Палацы мастацтваў пры поўным аншлагу.

Беларускае Радыё Рацыя