Brutto выступіць на ўкраінскім Бандэрштаце
31-га ліпеня – 2-га жніўня ва ўкраінскім Луцку пройдзе фестываль „Бандэрштат”.
[youtube id=”BwmVPOzUtqo”]
У 9-ы раз фестываль збірае патрыётаў з усёй Украіны, а таксама з Беларусі ды іншых краін.
[youtube id=”tTMLopfDPiQ”]
Сябра аргкамітэта фестывалю Павел Данільчук зазначае, што мэтай правядзення „Бандэрштату” з’яўляецца папулярызацыя ўкраінскай нацыянальнай ідэі:
– Гэта папулярызацыя ўсяго ўкраінскага – ў першую чаргу патрыятычна-нацыяналістычнай ідэі, папулярызацыя ўкраінскай героікі, гісторыі. У першую чаргу – гэта вобраз Сцяпана Бандэры, як лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у свой час, лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Гэта папулярызацыя герояў-ваяроў Украінскай паўстанчай арміі.
Штогод на „Бандэрштат” прыязджае шмат беларусаў. А на вялікай музычнай сцэне адзін з рок-гуртоў традыцыйна прадстаўляе Беларусь. У гэтым годзе хэдлайнерам трэцяга фестывальнага дня будзе гурт BRUTTO.
Беларускае Радыё Рацыя