BRUTTO выступіць у Гомелі
BRUTTO выступіць у Гомелі — ідэолагі далі дабро на канцэрт у лядовым палацы.
У інстаграм-акаўнце папулярнага гурта BRUTTО з’явілася фота гастрольнага пасведчання на канцэрт у Гомельскім лядовым палацы 29-га кастрычніка. Выдаў яго аддзел ідэалогіі Гомельскага абласнога выканкама.
Колькасць чалавек, якую можа прыняць заяўленая пляцоўка, — 4 тысячы 900 чалавек.
Дагэтуль праект Міхалка BRUTTO яшчэ не выступаў у Беларусі — фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу або Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]