Будзе помнік замчышчу ў Слоніме



Слонімскі скульптар Леанід Богдан працуе над помнікам Слонімскаму замчышчу. На вялікім валуне ён выбівае слова Замчышча і гады: XI-XVIII ст.ст. Камень сёлета будзе ўстаноўлены насупраць набярэжнай канала Агінскага на вуліцы Оперная.

Дарэчы Слонімскі замак (замчышча) — назва старажытнага цэнтра Слоніма, а таксама шэрагу палаца-паркавых комплексаў пабудаваных на яго месцы ў ХІ – XVIII стагоддзях. Спачатку быў пабудаваны драўляны астрог, потым дзядзінец, а пазней – драўляны замак на высокім насыпе з падпорнай сценкай з вялікіх камянёў, які быў разбураны пасля 1506 года. У 1520 годзе перабудаваны ў невялікі драўляны палац з залай пасяджэнняў, дзе ў другой палове XVII стагоддзя адбываліся генеральныя сеймікі. Палац быў абнесены драўлянымі гароднямі з вежамі.

Цяпер пра замчышча ў Слоніме будзе нагадваць вялікі валун.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара.