“Bulbamovie” пашырае гарызонты



Наступны фестываль беларускага кіно “Bulbamovie” можа адбыцца адначасова ў Варшаве, Кракаве і Менску. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў фестывалю Пётр Дудановіч на прэзентацыі ў Варшаве новага дыску з фільмамі пераможцаў сёлетняй “Бульбы”.

SAM_2498

Кажа Пётр Дудановіч:

– Можа нарэшце атрымаецца паказаць беларускае кіно ў Беларусі, ёсць такія аптымістычныя планы. Спадзяемся, атрымаецца паралельна з Варшаўскім фестывалем арганізаваць паказы  ў Менску. Таксама вяліся размовы , каб такія ж паказы арганізаваць у Кракаве, дзе кракаўская публіка будзе выбіраць сваіх пераможцаў.

Госці прэзентацыі таксама атрымалі магчымасць паглядзець стужкі, якія перамаглі на апошнім фестывалі, частуючыся пры гэтым залацістымі беларускімі таркаванцамі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара