Бясплатныя лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”



У Менску пачалася серыя бясплатных лекцый “БелЛіт: мабільны гід”, якая адбываецца пры падтрымцы аператара мабільнай сувязі МТС.

Вольга Ткачэнка – кіраўніца піяр-групы кампаніі МТС:

Мы заўсёды падтрымліваем тэму чытання. У нас быў праект «Мабільная бібліятэка МТС», а зараз звярнулі ўвагу на гэты праект, бо гэта нагода стаць бліжэй да беларускай літаратуры як сучаснай, так і класічнай, нагода згуртаваць людзей, якім цікава пагутарыць, прысвяціць больш часу сучаснаму слову, роднай мове і творчасці.

Першай лекцыяй сталася “5 літаратурных гераінь, якія Вас здзівяць” ад выкладчыцы “Школы маладога пісьменніка” пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Юліі Цімафеевай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара