Чаму самаліквідавалася “Святліца”?



Калі дзяржава не заклапочана ў захаванні культуры і творчых аб’яднанняў, як гэта адбылося ў Баранавічах, то пустуючую нішу хутка запаўняюць адмоўныя праявы жыцця. Па апошніх дадзеных  статыстыкі, Беларусь лідзіруе ў свеце па злоўжыванні алкаголем і самагубствах.

ales bely

Паводле намесніка старшыні творчай арганізацыі “Святліца”, якая спыніла сваё існаванне ў Баранавічах, Алеся Белага, мясцовыя чыноўнікі паспрыялі  спыненню дзейнасці аб’яднання:

– У Баранавічах так атрымліваецца, што праўладным структурам культура стала нецікавай, яна стала непатрэбнай. Нас не запрашаюць на мерапрыемствы, калі праводзіцца свята горада, нас у спісах няма. Больш таго, “Святліца” звярталася да кіраўніцтва, каб нам далі пямяшканне, дзе б мы маглі збірацца, каб прыходзіла моладзь. Нам сказалі, што мы самі мусім вырашаць свае пытанні.

viktar syryca

Старшыня Баранавічскай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца лічыць самаліквідацыю “Святліцы” вялікай стратай для духоўнага жыцця горада:

– Мы, безумоўна, вельмі засмучаныя тым фактам, што “Святліца” юрыдычна перастала існаваць. Мы заўсёды працавалі разам, праводзілі сумесныя імпрэзы, друкавалі кніжкі, распаўсюджвалі гэтая кніжкі.

За 17 год “Святліцай” шмат што зроблена: выдаваліся  альманахі, выгадавана 4 сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы ініцыятыве “Святліцы” ў горадзе 2 вуліцы названы імёнамі мясцовых паэтаў: Венанцыя Бутрыма і Івана Лагвіновіча. Зроблена шмат творчых аўдыё- і відэазапісаў.

Беларускае Радыё Рацыя