Чаму трэба ведаць мову “Нашай Нівы”?



Пра гісторыю “Нашай Нівы”, яе мову і асобаў адной з першых беларускіх газет гарадзенскім слухачам „Мовы Нанова” распавёў мовазнаўца, дацэнт БДУ Сяргей Запрудскі.

zap3

На яго думку гэты перыяд цікавы большасці беларусаў.

Кажа Сяргей Запрудскі:

– Перыяд, калі тварылася нашая самасвядомасць, калі вельмі актыўна развівалася літаратура, калі нейкія дзяржаўніцкія памкненні прачыналіся, і натуральна, калі выключна плённа, жыва развівалася літаратурная мова, калі ў прыгожае пісьменства прыйшла вялікая колькасць людзей і з’явілася крытычная маса творцаў, якія пісалі на беларускай мове.

Лекцыі Сяргея Запрудскага па розных перыядах стварэння беларускай мовы адбываюцца для слухачоў „Мовы Нанова” па ўсёй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя