Чарговыя імёны папоўнілі пантэон беларускіх герояў



Кожная нацыя мусіць мець свой пантэон герояў. Пакуль афіцыйная навука піша біяграфіі слынных беларусаў, у менскім музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя чарговых пяці кніжак з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. Гаворыць выдавец серыі Анатоль Тарас:

Гэтая серыя існуе са снежаня 2012 года.  Да сёння выдадзена 65 кніг, зараз рыхтуецца 5 чарговых. Яны прысвечаны паэту Анатолю Сысу, нашаму славутаму пісьменніку Васілю Быкаву, ксяндзу Адаму Станкевічу, які нас цікавіць не як ксёндз, а даследчык беларускай гісторыі і культуры. Таксама будзе кніжка, прысвечаная філосафу-культуролагу Уладзіміру Конану. Нашы людзі. Гэта будзе ўжо 70 кніг.

Кніжную серыю “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” друкуе і распаўсюджвае выдавецтва “Харвест”. Сваю працу рэдактара і арганізатара выдання Анатоль Тарас выконвае на грамадскіх пачатках.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск