Чарнобыльскую катастрофу ўзгадалі на выставе Сяргея Курылы



У Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні ўрачыста адрылася фотавыстава, прысвечаная Чарнобыльскай катастрофе. Экспазіцыю пад назвай “Чарнобыль. Знікненне ў разрэзе” гарадзенцам прадставіў фатограф Сяргей Курыла. Фотамайстар для таго, каб зрабіць здымкі, ездзіў у Брагін, каб пабачыць як жывуць людзі, што пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі.

Пра сваю выставу распавядае Сяргей Курыла:

– Пачынаеш гэтай тэмай жыць. І акрамя стандартнага погляду людзей, што гэта аварыя, пачынаеш бачыць сацыяльныя праблемы. І спрабуеш усё гэта звязаць і зрабіць аналіз. На гэтых фотаздымках я хацеў паказаць, як жывуць там людзі зараз, праз 30 год.

Каб распавесці пра жыццё ў Брагіне, да гарадзенцаў завітала дырэктарка музея ў Брагіне Надзея Мялешка, а музычную афарбоўку выставы рабіў бард Алесь Камоцкі. Пабачыць здымкі Сяргея Курылы магчыма цягам бліжэйшых некалькі дзён.

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня