Чаромха запрашае на фестываль “З вясковага панадворка”



Сёння ў Чаромсе адкрываецца XIX фестываль культур і народаў “З вясковага панадворка”. Фестываль пачнецца з канферэнцыі “Kultura ludowa a media 2”, якая адбудзецца а 11-й гадзіне.

243564537658

“Музычная частка пачнеца ўвечары”, – кажа арганізатар Барбара Кузуб-Самасюк:

– У сем гадзін вечара пачынаем канцэрты. Першым выступіць гурт “HAŃBA!” з Кракава, потым “TRANSKAPELA”, і на канец канцэртнай часткі выступяць “TREBUNIE TUTKI і VOO VOO” – гэта на вялікай сцэне. Потым запрашаем усіх на “Demonios Latino sound sistema – sala GOK” – гэта пятніца.

На фестывалі таксама выступяць: “CZEREMSZYNA” (PL), “KOZAK SYSTEM (UA)”, THE UKRAINIANS (UK) ды інш. Апрача канцэртаў будуць праходзіць майстар-класы, паказы фільмаў, літаратурныя сустрэчы.

Фестываль “З вясковага панадворка” пройдзе на пляцоўцы ды ў памяшканнях Гміннага цэнтра культуры ў Чаромсе.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота festiwalczeremcha.pl