Часопіс „Культура. Нацыя” выйшаў у свет 25-ты раз
12 месяцаў таму
На сайце „Культура, Нацыя” з’явіўся PDF-file чарговага нумару аднайменнага часопіса.
Мы вельмі спадзяёмся, што вам спадабаюцца матэрыялы, змешчаныя ў ім, у прыватнасці,
– пра юбілеі знатных асоб у гэтым годзе,
– артыкулы пра культуру Пастаўскага і Шаркаўшчынскага края,
– весткі з Іркуцкага клуба „Крывічы”,
– пра актыўнасць беларусаў у Атаве за апошнія 20 год,
– пра дзейнасць Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе, за паўстагоддзя,
– інтэрв’ю з Наталляй Гардзіенкай,
– анатацыя на кнігу пра Францішка Скарыну,
– пераклад рамана Ю. Крашэўскага пра апошні сейм Рэчы Паспалітай у Гародні ў 1793 годзе.
Калі ласка, запрашаем на старонкі часопіса.
Зычым усім вам добрага здароў’я і прыемнага чытання.
Прысылайце свае матэрыялы, калі ласка.
З павагай, рэдакцыя часопіса „Культура. Нацыя”