Чэмпіён Слоніма па шахматах пісаў беларускую дыктоўку



У нядзелю, 20 лютага, напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы, слонімцы пісалі беларускую дыктоўку. Разам з імі дыктоўку пісаў чэмпіён Слоніма па шахматах Уладзімір Літвін. Перад дыктоўкай сябры павіншавалі шахматыста з перамогай на раённых спаборніцтвах.

Дыктоўку слонімцы пісалі па тэксце свайго земляка паэта Анатоля Іверса (1912-1999), якому ў траўні спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння. Гэта ўспамін паэта пра Янку Купалу “Ён адкрыў мне Беларусь”.

Тэкст дыктоўкі чытала сланімчанка Кацярына Явароўская, а правяралі дыктоўку на памылкі кожны, хто ў каго пажадаў.

Святлана Бельская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]