Чэрвеньскае паседжанне Рады Саюз беларускіх пісьменнікаў



У Менску адбылося чарговае паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Распавядае старшыня творчай арганізацыі Барыс Пятровіч:

– Адбылася чарговая Рада, на якой разглядаліся пытанні дзейнасці Саюза. Былі прынятыя новыя сябры ў Саюз пісьменнікаў. Таксама была заслуханая інфармацыя пра Генеральную асамблею Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады, якая адбылася літаральна наднях – 3-4 чэрвеня ў Менску. 8 чэрвеня спаўняецца 60 гадоў літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа”. Нашым калегам, якія жывуць на Беласточчыне, падрыхтавалі віншаванне, якое абавязкова ім дашлем, з іхнім вялікім-вялікім святам.

Шмат пісьменнікаў, якія належаць да літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, з’яўляюцца адначасова і ганаровымі сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара