Чыноўнікі хочуць увесці новае свята — Дзень народнага адзінства



Беларускі ўрад зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства. У спісе – 106 пунктаў. У прыватнасці плануецца прызначыць новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэтае пытанне мяркуецца прапрацаваць да 1 сакавіка.

У планах таксама стварэнне інфармрэсурсу „Народная згода” і Telegram-канала, прысвечанага Году народнага адзінства, сацыялагічныя даследаванні „Народнае адзінства як фактар умацавання беларускай дзяржавы”. Прапануецца правесці таксама Усебеларускую малітву „За Беларусь!”

Беларускае Радыё Рацыя