„Чыстае мастацтва” рэжысёра Максіма Шведа



Адна з кінанавінак гэтага года – фільм „Чыстае мастацтва” рэжысёра Максіма Шведа. Стужка прысвечана беларускаму ЖЭС-арту – стыхійнай культурніцкай з’яве апошняга дзесяцігоддзя.

За свой фільм рэжысёр атрымаў узнагароды на сёлетніх фестывалях ARTDOCFESТ у Расеі і „Лістапад” у Беларусі.

Аб з’яўленні фільма распавядае Максім Швед:

– Фільм атрымаўся цікавым, глядацкім. То-бок, ён лёгка ўспрымаецца рознымі гледачамі, бо ён як пірог – там шмат розных сэнсаў, узроўняў, успрымання, і кожны глядач зможа знайсці свой, ці проста паразважае пра мастака, пра мастацтва, ці можа трошкі глыбей – пра Беларусь, пра нашыя тут рэаліі такія дзіўныя.

Пабачыць фільм Максіма Шведа „Чыстае мастацтва” можна будзе з 21 па 17 лістапада ў сталічных кінатэатрах “Ракета” і Silver Screen Cinemas у гандлёвым цэнтры Galileo.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя