Cярей Доўгушаў: Аднавіць беларускі строй вельмі важна, як і сцяг



У кожнага пратэстнага раёну Беларусі свой бел-чырвона-белы сцяг, як калісьці і кожны рэгіён меў свой адметны народны строй. Сталічная ўстанова «ЭтнаТрадыцыя» абвесціла пра новы праект, які ў анлайн-рэжыме распавядае пра асаблівасці беларускай вопраткі і яе рэгіянальныя адметнасці.

З сённяшнім «Госцем Рацыі» – кіраўніком установы «ЭтнаТрадыцыя» Сяргеем Доўгушавым пагутарым пра тое, як падчас крызісу ў краіне можна распавесці пра эстэтыку беларускага нацыянальнага строю.

РР: Менск пратэстны падарыў нам велмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў, якія кожны раён рабіў на свой лад. Ці можам мы зрабіць паралелі паміж пратэстнымі сцягамі і беларускімі народнымі строямі, якія былі розныя ў кожным рэгіёне?

Cярей Доўгушаў: Тое, што нашыя колеры на сцягах і тое, што гэтыя дваровыя сцягі маюць агульную гісторыю, гэта вельмі добра і цікава. А што тычыцца рэгіёнаў, гэта развівалася, сыходзячы з часу, з традыцый. Яны стваралі сваю культуру, сыходзячы з асаблівасцяў сваёй мясцовасці. Цікава, што тыя ж колеры ва ўсіх строях – нашыя белыя і чырвоныя. Яны ва ўсіх строях ёсць. У нас няма зялёнага колеру ў строях. Ці якога памаранчовага. Маем сваю агульную рысу, нягледзячы, што яны адрозніваюцца.

РР: Раскажыце, калі ласка, пра ваш праект „Традыцыйны строй”, якая яго мэта? І наколькі ўдалася супраца з Акадэміяй навук?

Cярей Доўгушаў: Гэта збольшага пра адзін з праектаў нашай установы “ЭтнаТрадыцыя”. І ініцыятар праекту – чалавек з нашай каманды Віталь Чыбур. Яму вельмі хацелася, каб гэты строй пабачылі тысячы, і не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі краіны. Каб паказаць усю гэту прыгажосьць нашых традыцыйных касцюмаў.

Адна з мэтаў – пазнаёміць людзей, адкрыць нанова нашу Беларусь са сваімі асаблівасцямі традыцыйных строяў, з адметнасцямі, з назвамі дэталяў. І стварэнне першай віртуальнай энцыклапедыі, якая будзе дапаможнікам для тых, хто цікавіцца. Праект распачаўся, калі Віталь Чыбур пазнаёміўся з таленавіцейшым чалавекам, знаўцам і даследчыкам традыцыйных беларускіх строяў – Марыяй Віннікавай, яна мае ў калекцыі вялікую колькасць традыцыйных строяў. Гэта Акадэмія навук. Яны пагадзіліся нам у гэтым дапамагаць. У відэароліках можна пабачыць добра захаваныя строі 19 – пачатку 20 стагоддзя. Такія рэліквіі, скарбы, якія дзякуючы Акадэміі навук мы змаглі паказаць шырокаму колу людзей.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыла Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя