Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі новы агульнадаступны электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчасці славутага кампазітара.

Распавядае намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша:

– Запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў як у нашай краіне, так і за мяжой, звязаных са святкаваннем 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. І для нацыянальнай бібліятэкі гонарам было далучыцца да гэтых святкаванняў. Мы ўжо на пачатку гэтага года, на пасяджэнні нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА абмеркавалі план дзеянняў супольна для ўстаноў культуры, адукацыі і навукі, як мы можам адзін аднаго падтрымаць, чым дапамагчы, а ў чым, наадварот, разысціся па часе ці па фармаце. І выпрацавана сапраўды рэспубліканская праграма святкаванняў.

ЮНЭСКА абвесціла 2019-ы год годам Станіслава Манюшкі. Большая частка святочных мерапрыемстваў у гонар кампазітара пройдзе ў Беларусі, Літве і Польшчы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

[manual_related_posts]