Да 220-годдзя Адама Міцкевіча



Адкрыццё часовай экспазіцыі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску, прысвечанай 220-годдзю Адама Міцкевіча, распачало шэраг юбілейных імпрэз.

Гаворыць дырэктар музея Зміцер Яцкевіч:

 Экспазіцыя “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча” – па назве першапачатковай  яго знакамітага твора. І, адпаведна, ёй мы вырашылі распачаць святкаванне і мерапрыемствы, прысвечаныя 220-й гадавіне з дня нараджэння Аддама Міцкевіча. Ёсць і філіял, у які мы заўсёды завітваем з задавальненнем. Будзем спадзявацца, што сёлета ён стане своеасаблівай мекай для не толькі беларусаў і палякаў, а наогул, жыхароў усяго свету нашага.

Імпрэзы святкавання юбілейнага года Адама Міцкевіча ў Беларусі адбываюцца, дзякуючы Грамадскаму аргкамітэту, пры ўдзеле дзяржаўных інстытуцый культуры і пры падтрымцы польскага боку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота аўтара