Да ўдзелу ў вечары паэзіі запрашаюць у Берасці



Тут 15 лістапада ў творчай прасторы берасцейскага незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’ будуць выступаць берасцейскія і менскія паэты. Акрамя таго, у рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Антона Рудака ’’Верхні горад’’, Віталя Рыжкова ’’Дзверы, замкнёныя на ключы’’ і новага дыску Андрэя Хадановіча. Адзін з галоўных арганізатараў творчай сустрэчы Сяргей Гайко распавёў пра тое, чым сустрэча можа быць цікавая шэраговаму грамадзяніну:

– Гэта мажліваць пазнаёміцца менавіта з паэтамі ў горадзе, у якім вы жывёце, каб даведацца, чым увогуле дышыць гэтае паэтычнае асяроддзе. Каб даведацца, што гэта такое, калі вы не маеце далучэння да гэтага. Можна будзе набыць нейкія кніжкі з творамі паэтаў, задаць пытанні і паслухаць вершы ў выкананні саміх паэтаў.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі ’’Будзьма Беларусамі!’’.

Беларускае Радыё Рацыя