Дабрачынны канцэрт ад гарадзенскіх рокераў



Гарадзенскія музыкі дадуць дабрачынны канцэрт пад назвай „OLD SCHOOL PARTY”. На фэсце, што пройдзе 20 студзеня ў рэстаране “Парнас”, выступяць вядомыя гарадзенскія гурты PET NIHIL, NEXT, THE DARKWING DEAD.

Распавядае вакаліст гурта PET NIHIL Юры Лакціёнаў:

– Сабраліся старыя гарадзенскія гурты. Next, які грае з 90-х гадоў, Pet Nihil – з пачатку 2000-х. Павіна была быць Тлуста Луста, але, на жаль, у іх не атрымліваецца, таму адбылася невялікая замена. Усё, што збярэм з канцэрта, накіруем на патрэбы дзіцячага дома. Спадзяемся, што будзе крута. Запрашаем.

Па словах Юрыя Лакціёнава, на гэтым канцэрце чакаецца адмысловы госць, назву гурта трымаюць у сакрэце да самага пачатку канцэрта. Пачатак фэста а 19-й гадзіне.

fan

Беларускае Радыё Рацыя