Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Кураж» зноў у Вільні
20 гадоў таму
14 і 16 кастрычніка, у межах кінафестывалю Nepatogus kinas адбудуцца паказы дакументальнага фільма «Кураж».
Дата і час: 14 кастрычніка – 18.30, 16 кастрычніка – 18.00.

Квіткі і падрабязнасці па тут
Фільм распавядае гісторыі актораў Свабоднага тэатра праз прызму пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
«Кураж» прасякнуты болем і неверагоднай смеласцю кожнага, хто выйшаў на вуліцы гарадоў каб мірна змагацца за змены, свабодную будучыню і годнасць нашага народу.
«Кураж» — гэта асаблівая чуласць і ўважлівасць рэжысёра і аператара стужкі, эмацыйнасць і шчырасць герояў, гісторыя новай Беларусі, якая будуецца літаральна на нашых вачах.
