“Дамскія штучкі” – у Музеі гісторыі горада Менска



У Музеі гісторыі горада Менска адкрылася выстава “Дамскія штучкі” – жаночыя аксэсуары XVII-XIX стагоддзяў з прыватных збораў калекцыянера Ігара Сурмачэўскага.

Кажа дырэктар музею Галіна Ладзісава:

– У Менску было шмат модніц, якія і замаўлялі гэтыя аксэсуары ў самых розных краінах. Мы крышачку за высокім мастацтвам можа не зусім звяртаем увагу на гэтыя рэчы. А насамрэч гэта важна. Вельмі важны элемент. Вось гэтыя “Дамскія штучкі”, якія прадстаўляе Ігар Сурмачэўскі, гэта вельмі цікава.

Ігар Сурмачэўскі – адзін з самых вядомых у Беларусі калекцыянераў, рэстаўратар жывапісу. Выстава паводле ягонай калекцыі дае ўяўленне пра асабістае жыццё жанчын Менску на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара