“Дарога да касцёла” Марыі Ючкавіч



Прэзентацыя кніг “Мой таямнічы востраў” і “Дарога да касцёла”  беларускамоўнай паэткі з Докшыччыны  Марыі Ючкавіч адбылася ў Глыбокім. У паэтычных зборніках апавядаецца пра самае шчырае пачуццё – каханне і пра філасофскі падыход да жыцця праз веру ў Бога.

prezentacija_2

Па словах Марыі Ючкавіч, яе лірычная гераіня перажывае тое, што ёй самой давялося перажыць у жыцці, даволі складаныя моманты, але не зламацца і годна вынесці ўсе выпрабаванні, дзякуючы Богу.

– Слабы той верш, у якім на паверхні ўсё – усе пачуцці, усе думкі і ўся філасофія. Трэба, каб ён быў так закручаны, каб над ім трэба было падумаць. І чым болей чытаеш, тым болей знаходзіш у ім.

Як кажа Марыя Ючкавіч, зараз яна працуе над выданнем чацвертай кнігі. На прэзентацыі прысутнічалі моладзь, грамадскія актывісты і творчыя людзі Глыбоччыны.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара