Даследаванне: Снежань – месяц з непаўторнай назвай



У ніводнай з еўрапейскіх моў першы месяц зімы не мае назвы як у беларускай мове – „снежань”.

Пра гэта сведчыць даследаванне, якое было праведзена чэскім лінгвістам і матэматыкам Якубам Марыяна. Згодна складзенай ім мапы еўрапейскіх моў, „снежань” або падобныя з ім назвы не сустракаюцца нідзе ў Еўропе, акрамя Беларусі.

 

Як адзначае даследчык, польскі „grudzień”, украінскі „грудень” і сілезскі grudźyń выведзеныя з агульнага славянскага кораня „груда”, што азначае „кучу” ці „шышку”, верагодна, спасылаючыся на мерзлую зямлю. Літоўскі „gruodis” з’яўляецца запазычаннем з польскай мовы на аснове таго ж кораня. А вось беларускі „снежань” азначае „снежны месяц”.

Пераважная большасць еўрапейскіх краін называе апошні месяц года па аналогіі з лацінскім December, Decembris, якое паходзіць ад лацінскага слова decem – дзесяць. Ён быў дзесятым месяцам у старарымскім годзе. А год гэты да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка.

thinktanks.by