Давід Шульман прадставіў у Менску сваю новую кнігу



Давід Шульман — адзіны на сённяшні дзень ізраільскі пісьменнік, які піша і выдае свае творы па-беларуску. Прэзентацыя ягонай чарговай кніжкі адбылася ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ». Гаворыць аўтар:

Кожны год я прыязджаю сюды зноў, адпачываю тут, сустракаюся з сябрамі, у тым ліку ў гэтай кнігарні. У мяне выдаюцца тут кніжкі. Цяпер прэзентацыя маёй кніжкі, якая называецца «Жанчына валіць з ног, жанчына ставіць на ногі».

Прэзентацыя ў Менску адбылася пасля барысаўскай, што прайшла на Радзіме аўтара. На чарзе прэзентацыя кніжкі ў Габрэйскім культурным цэнтры ў сталіцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя