Дэтэктыўны раман Ксеніі Шталянковай прэзентавалі ў Менску



Дэтэктыўны раман Ксеніі Шталянковай «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» прэзентавалі ў менскім музеі Максіма Багдановіча. Гаворыць аўтарка:

— Я даведалася пра вельмі цікавыя здарэнні, што адбываліся ў Менску ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Гэтыя здарэнні тычыліся фабрыкавання залатых манет, залатых дукатаў. Быў у Менску такі штукар, якога звалі Фаін, які сапраўды рабіў тут розныя, не зусім, пачэсныя рэчы. І вось, натхніўшыся гэтай гісторыяй, пачала  стварацца мая ўласная гісторыя, якая мае дачыненне да гэтага цікавага крымінальнага здарэння, якое адбывалася ў Менску.

Раман Ксеніі Шталянковай – выпускніцы Школы маладых пісьменнікаў пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор”, дзякуючы падтрымцы СБП.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск