Другі дзень свята Дзён беларускага пісьменства ў Полацку



Чым ён запомніўся наведвальнікам? Першае, што кідалася ў вочы, -наведвальнікаў свята сустракаў аўтазак, які стаяў каля галоўнага моста на рацэ Дзвіна, у пачатку пешаходнай зоны ўрачыстасцяў. Другое – у дзень БЕЛАРУСКАГА пісьменства з усіх бакоў разліваліся спевы на расейскай мове, пачуць беларускую мову было даволі складана. Трэцяе – складвалася ўражанне, што адзначаецца звычайнае савецкае свята, падобнае адно да другога.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Полацак

Фота аўтаркі