Духоўная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі



Больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі з’ехаліся ў Наваполацк, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа  Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі.

sustrecha-12

Спачатку адбылася імша, потым разглядаліся надзённыя пытанні Касцёла. А пасля благаслаўлення святары дзяліліся аплаткам і выказвалі шчырыя падажанні адзін аднаму.

Кажа прэс-сакратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч:

– Ужо загадзя мы падзяліліся белым аплаткам у знак любові, братэрства, пашаны і еднасці ў гэтай працы, якой мы разам займаемся ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы павіншавалі біскупа, пажадалі яму Божага благаслаўлення, моцы духа ў адказнай працы. Біскуп таксама ў сваю чаргу духоўна падтрымаў святароў.  

Па словах ксяндза Віктара Місевіча, падобныя духоўныя сустрэчы святароў у Віцебскай дыяцэзіі адбываюцца кожны месяц. Яны праводзяцца для таго, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з біскупам.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара